Імёны Янкі Купалы і Якуба Коласа вядомы кожнаму беларусу. Без іх нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру. Гэтыя пісьменнікі аддалі народу свой талент, душу, сэрца і ўславілі сваю Бацькаўшчыну, сцвердзілі сілу і моц беларускага слова. Да 140- годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я. Коласа.
25 мая ў філіяле “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” для вучняў 9-х класаў Роскай СШ № 2 прайшла літаратурна-музычная вечарына “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас”. З гутаркі бібліятэкараў вучні даведаліся пра лёс, жыццёвы і творчы шлях народных пісьменнікаў Беларусі.
Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі прэзентацыю “Мелодыю мовы славянская я чую” і адказалі на пытанні віктарыны. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні на словы Я.Купалы.