Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты – у кожным слове

Душа яднаецца з душой.

                            І.Пракаповіч

У філіяле “Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка” для рабят прышкольнага лагеру ДУА “Сярэдняя школа г.п. Краснасельскі” адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы – бюро літаратурных навінак “Размаўляй па-беларуску”. Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята, пра новую літаратуру беларускіх аўтараў.

Вучні пагулялі ў гульню “Перакладчык”. Напрыканцы мерапрыемства вучаніца 2 “Б” класа Зукулас Васіліса прачытала верш Веры Вярбы “Роднае слова”.