Спрадвеку самым жахлівым на зямлі была вайна. Вясною ці ўвосень, зімою ці ўлетку, доўгая ці кароткая, вайна – гэта разбурэнне і смерць. 22  чэрвеня 1941 года пачалася самая крывавая і бязлітасная ў гісторыі XX стагоддзя вайна. Побач з дарослымі ў цяжкія дні абароны Радзімы стаялі і дзеці. Дзеці вайны.. Бязвінныя пакутнікі вайны…

21 чэрвеня бібліятэкары філіяла “Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка” правялі ўрок-напамін “Прайшла праз дзяцінства вайна” для дзяцей з лагера ЦТДіМ г.п.Краснасельскі. Бібліятэкары расказалі прысутным пра дзяцей-абаронцаў Брэсцкай крэпасці, напомнілі пра дзяцей-партызан, прачыталі ўрывак з кнігі “Ніколі не забудзем” пра дзяцей, якія былі вязнямі канцэнтрацыйных лагераў.

Падчас мерапрыемства ўспомнілі сваіх прадзедаў і дзядоў, якія былі ўдзельнікамі Вялікая Айчыннай вайны.