6 верасня для вучняў 3-4-ых класаў  РСШ №2 у бібліятэцы адбыўся гістарычны экскурс, прысвечаны Дню беларускага пісьменства “Да вытокаў пісьменства”.

З гутаркі бібліятэкара дзеці даведаліся пра асветнікаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ: першадрукара Францыска Скарыну, хрысціянскую падзвіжніцу Еўфрасінню Полацкую, багаслова і царкоўнага пісьменніка Кірылу Тураўскага, беларускага паэта і драматурга Сімяона Полацкага. А таксама бібліятэкар паведаміла вучням пра гісторыю і традыцыі святкавання Дня беларускага пісьменства.

Напрыканцы мерапрыемства быў праведзены агляд літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе “Промні беларускага асветніцтва”.