21 лютага ў філіял “Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка” для дзяцей з прышкольнага лагера прайшло літаратурнае чытанне “Любі і ведай родную беларускую”.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

У ходзе мерапрыемства вучні з задавальненнем прымалі ўдзел ва інтэлектуальных гульнях “Перакладчыкі”, “Прыказкі роднага краю”, “Загадкі”. У выкананні бібліятэкара прагучалі ўрыўкі з вершаў беларускіх пісьменнікаў М. Танка і П. Панчанкі.

Мерапрыемства прайшло цікава і займальна, спрыяла далучэнню дзяцей да беларускай паэтычнай спадчыны, выхаванню любові і павагі да роднай мовы.