4 верасня, у рамках Тыдня традыцыйнай культуры “Карані і традыцыі”, які адкрыўся ў Ваўкавыскім раённым Цэнтры рамёстваў у г.п. Рось, супрацоўнікі філіяла “Роская гарадская пасялковая бібліятэка” падрыхтавалі кніжную выставу “Жывая спадчына: традыцыйныя рамёствы ў кнігах”. Для дзяцей і дарослых на выставе быў прадстаўлены багаты матэрыял па рамёствах і народным мастацтве Беларусі: кераміцы, роспісы, ткацтве, вышыўцы, пляценні з саломкі і лазы, ганчарству, бандарству, мастацкай апрацоўцы дрэва і металу. Кожны ўдзельнік змог знайсці на выставе пазнавальную і карысную інфармацыю ў прапанаваных кнігах.
