5 верасня бібліятэкары філіяла “Краснасельская гарадская пасялковая бібліятэка” правялі для чытачоў гістарычнае падарожжа “Промні асветніцтва”.

На працягу дня бібліятэкары расказвалі наведвальнікам пра Дзень беларускага пісьменства, дзе і ў якім годзе ўпершыню адзначылі свята, нагадалі аб значэнні асветніцкай дзейнасці Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага.

З цікавасцю чытачы прынялі ўдзел у віктарыне «Людзі. Падзеі. Факты», перакладалі архаічныя словы на сучасную беларускую мову.

З задавальненнем дарослыя і дзеці разгледзелі літаратуру аб беларускіх дзеячах, якія стаялі ля вытокаў беларускага пісьменства і кнігадрукавання.